![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 ліпеня 2010 г. № 1019
Аб вызваленні С.М.Пруткова і назначэнні С.П.Місюрова
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Вызваліць 13 ліпеня 2010 г. Пруткова Сяргея Мікалаевіча ад пасады намесніка начальніка крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязi са сканчэннем тэрмiну кантракта (пункт 2 часткi другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь).
2. Назначыць у парадку пераводу з 12 ліпеня 2010 г. Місюрова Сяргея Пятровіча першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта.