![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 мая 2009 г. № 703
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
значны ўклад у арганізацыю і практычную рэалізацыю вынікаў навуковых даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь, падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне хіміі і хімічнай тэхналогіі ўстанову Беларускага дзяржаўнага універсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем»;