![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 ліпеня 2008 г. № 986
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
значны ўклад у развіццё архіўнай справы, захаванне дакументаў па гісторыі Беларусі XIV – пачатку XX стагоддзя, арганізацыю іх усебаковага выкарыстання ў інтарэсах навукі, навукова-даследчую работу па актуальных пытаннях гісторыі Беларусі, архівазнаўства, археаграфіі, спецыяльных гістарычных дысцыплін дзяржаўную ўстанову «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі»;