![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 сакавіка 2008 г. № 351
Аб узнагароджанні А.А.Еўдачэнкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую бездакорную працу ў галіне знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, плённую дзейнасць па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванню аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне ўзнагародзіць намесніка Міністра замежных спраў Еўдачэнку Андрэя Аляксандравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.