![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лістапада 2007 г. № 1448
Аб камандзіраванні Ю.І.Меранцова ў г. Пекін (Кітайская Народная Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 5 па 10 лістапада 2007 г. у г. Пекін (Кітайская Народная Рэспубліка) намесніка Міністра абароны па кадрах і падрыхтоўцы войскаў – начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны Меранцова Юрыя Іванавіча для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі ў галіне ваеннай адукацыі.