![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 ліпеня 2007 г. № 920
Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі
У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 37 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2006 года «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2007 год» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у III квартале 2007 г. з рэспубліканскага бюджэту са сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Брэсцкаму аблвыканкому 482 млн. рублёў на пакрыццё расходаў арганізацый Брэсцкай вобласці, панесеных пры лiквiдацыi наступстваў, выклiканых моцным ветрам у маі 2007 г.