![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2006 г. № 1764
Аб узнагароджанні М.А.Юркевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё лёгкай прамысловасці рэспублікі ўзнагародзіць намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Юркевіча Мікалая Аляксандравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.