![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 кастрычніка 2006 г. № 1293
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій і падпісанні дадзенага Пагаднення
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацiкаўленымi, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Лiтоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій і падпісанні дадзенага Пагаднення.