![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 верасня 2006 г. № 1124
Аб камандзіраванні В.І.Жарко ў г. Капенгаген (Каралеўства Данія)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 10 па 13 верасня 2006 г. у г. Капенгаген (Каралеўства Данія) Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Жарко Васілія Іванавіча для ўдзелу ў 56-й сесіі Еўрапейскага рэгіянальнага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.