![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 жніўня 2006 г. № 1092
Аб камандзіраванні С.М.Сухарэнкі ў г. Ханты-Мансійск (Расійская Федэрацыя)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 29 жніўня па 3 верасня 2006 г. у г. Ханты-Мансійск (Расійская Федэрацыя) Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі, кіраўніка грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя біятлону» Сухарэнку Сцяпана Мікалаевіча для ўдзелу ў пасяджэннях Кангрэса Міжнароднага саюза біятлону.