![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 мая 2005 г. № 566
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і яго падпісанні
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства спорту і турызму, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам фінансаў, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і яго падпісанні.