![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 верасня 2004 г. № 1176
Аб увекавечанні памяці двойчы Героя Савецкага Саюза Якубоўскага І.І.
У мэтах увекавечання памяці дзяржаўнага ваеннага дзеяча, Маршала Савецкага Саюза, двойчы Героя Савецкага Саюза Якубоўскага Івана Ігнатавіча Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пагадзіцца з прапановай Мінскага гарвыканкома, Міністэрства культуры аб устанаўленні ў 2005 годзе бюста І.І.Якубоўскага ў г. Мінску на вуліцы, якая носіць яго імя.
2. Пpыняць да ведама, што работы, звязаныя з вырабам і ўстанаўленнем бюста І.І.Якубоўскага, будуць фінансавацца за кошт сродкаў Мінскага гарвыканкома.