![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 чэрвеня 2004 г. № 706
Аб камандзіраванні У.Р.Цалкі ў Французскую Рэспубліку
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 15 па 18 чэрвеня 2004 г. у Французскую Рэспубліку Старшыню Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Цалку Уладзіміра Рыгоравіча для ўдзелу ў семінары па кіраванню праблематычнымі тэрыторыямі, а таксама для сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і Агенцтва па атамнай энергетыцы Французскай Рэспублікі.