![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 мая 2004 г. № 628
Аб правядзенні перагавораў па праекту Мемарандума паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб бязвізавых паездках па дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартах і яго падпісанні
Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Мемарандума паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб бязвізавых паездках па дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартах і яго падпісанні.