![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 снежня 2003 г. № 1646
Аб камандзіраванні У.І.Семашкі ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 18 па 19 снежня 2003 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) выконваючага абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Семашку Уладзіміра Ільіча для ўзгаднення з Міністэрствам энергетыкі Расійскай Федэрацыі ўмоў урэгулявання адносін уласнасці на нафтапрадуктаправоды, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і з адкрытым акцыянерным таварыствам «Газпрам» пытанняў стварэння сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі.