![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 снежня 2003 г. № 1631
Аб камандзіраванні Э.Р.Барыева ў г. Вільнюс (Літоўская Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць 16 снежня 2003 г. у г. Вільнюс (Літоўская Рэспубліка) першага намесніка Міністра па надзвычайных сітуацыях Барыева Энвера Рызаевіча для падпісання Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання катастроф, стыхійных бедстваў і буйных аварый, а таксама ліквідацыі іх вынікаў.