![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 сакавіка 2003 г. № 299
Аб камандзіраванні У.І.Адамушкі ў г. Беласток (Рэспубліка Польшча)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 19 па 21 сакавіка 2003 г. у г. Беласток (Рэспубліка Польшча) Старшыню Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Адамушку Уладзіміра Іванавіча для ўдзелу ў перагаворах паміж дэлегацыямі Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь і Генеральнай дырэкцыі дзяржаўных архіваў Рэспублікі Польшча аб далейшым развіцці супрацоўніцтва ў галіне архіваў і справаводства.