![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 верасня 2002 г. № 1265
Аб камандзіраванні Л.С.Мальцава, П.І.Рагажэўскага і І.Дз.Чыкала ва Украіну
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 23 па 24 верасня 2002 г. у г. Кіеў (Украіна) Міністра абароны Мальцава Леаніда Сямёнавіча, намесніка Міністра абароны па ўзбраенню – начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Рагажэўскага Пятра Іванавіча і намесніка Міністра абароны па тылу – начальніка тыла Узброеных Сіл Чыкала Івана Дзмітрыевіча для абмеркавання пытанняў далейшага развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.