![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 красавіка 2002 г. № 554
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў распаўсюджванні масавай інфармацыі дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства інфармацыі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам сувязі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў распаўсюджванні масавай інфармацыі дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці.