![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 студзеня 2002 г. № 126
Аб узнагароджанні ўстановы «Рэдакцыя Магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад ва ўсебаковае інфармаванне насельніцтва аб падзеях грамадска-палітычнага і культурнага жыцця раёна і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання газеты ўзнагародзіць установу «Рэдакцыя Магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.