![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 снежня 2001 г. № 1855
Аб узнагароджанні В.П.Астапава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную і плённую працу, значны асабісты ўклад у стварэнне і арганізацыю высокаэфектыўнай работы пажарнай і выратавальнай службаў па прадухіленню і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару ўзнагародзіць Міністра па надзвычайных сітуацыях Астапава Валерыя Пятровіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.