![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 жніўня 2001 г. № 1241
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб арганізацыі сумеснага кантролю ў пунктах пропуску на беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў і Дзяржаўнага мытнага камітэта, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб арганізацыі сумеснага кантролю ў пунктах пропуску на беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы (прыкладаецца)*.