![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 чэрвеня 2001 г. № 961
Аб узнагароджанні Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «558-ы авіяцыйны рамонтны завод» Ваенна-паветраных сіл Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За высокія паказчыкі па рамонту авіяцыйнай тэхнікі і ўзбраення, асваенне выпуску прадукцыі народнага спажывання, дасягнутыя поспехі ва ўмацаванні воінскай і працоўнай дысцыпліны ўзнагародзіць Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «558-ы авіяцыйны рамонтны завод» Ваенна-паветраных сіл Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.