![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 мая 2001 г. № 779
Аб прадастаўленні А.М.Рубаніку паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгерскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Упаўнаважыць намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рубаніка Анатолія Мікалаевіча на правядзенне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгерскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін.