![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 красавіка 2001 г. № 541
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб узаемных пастаўках тавараў на эквівалентнай аснове
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб узаемных пастаўках тавараў на эквівалентнай аснове.