![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 красавіка 2001 г. № 508
Аб выдзяленні грашовых сродкаў калгасу «Радзіма Якуба Коласа» Стаўбцоўскага раёна
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2001 годзе калгасу «Радзіма Якуба Коласа» Стаўбцоўскага раёна за кошт сродкаў, дадаткова паступаючых у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, 200 млн. рублёў на развіццё птушкагадоўлі.
Міністэрству фінансаў пры ўдакладненні бюджэту ўлічыць указаныя выдаткі па артыкулу «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы».