![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 красавіка 2001 г. № 446
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
за забеспячэнне надзейнай работы энергетычнага абсталявання, бесперабойнай падачы цеплавой і электрычнай энергіі спажыўцам і ў сувязі з 50-годдзем з дня ўтварэння Мінскіх цеплавых сетак Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Мінскэнерга» працоўны калектыў дадзенага прадпрыемства;