![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 сакавіка 2001 г. № 373
Аб узнагароджанні А.А.Давыдоўскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне інтэграцыйных сувязей з дзяржавамі – удзельніцамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў узнагародзіць намесніка начальніка ўпраўлення міждзяржаўнага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Давыдоўскага Алега Арцёмавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.