![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 сакавіка 2001 г. № 367
Аб прысваенні звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» акадэмічнаму хору Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значныя дасягненні ў галіне музычнага мастацтва і ўклад у развіццё нацыянальнай культуры прысвоіць акадэмічнаму хору Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».