![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 сакавіка 2001 г. № 362
Аб выдзяленні грашовых сродкаў дзяржаўнаму прадпрыемству – Віцебскай эксперыментальнай гаспадарцы навукова-вытворчага аб’яднання Беларускага НДІ меліярацыі і лугаводства
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2001 годзе дзяржаўнаму прадпрыемству – Віцебскай эксперыментальнай гаспадарцы навукова-вытворчага аб’яднання Беларускага НДІ меліярацыі і лугаводства за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», 15 млн. рублёў на набыццё насення, запчастак і гаруча-змазачных матэрыялаў.