![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 сакавіка 2001 г. № 328
Аб выдзяленні грашовых сродкаў Міністэрству статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Міністэрству фінансаў:
выдзеліць Міністэрству статыстыкі і аналізу 735 тыс. рублёў са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на 2001 год на іншыя расходы, не аднесеныя да другіх падраздзелаў, на фінансаванне работ па вырабу, дастаўцы і ўстаноўцы помніка на магіле былога начальніка Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР Чэрванёва Дз.Л. у горадзе Мінску на Усходніх могілках;