![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 сакавіка 2001 г. № 293
Аб узнагароджанні А.І.Забаронак і С.С.Носавай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За актыўную, добрасумленную працу па сацыяльнай абароне насельніцтва ўзнагародзіць загадчыка аддзела сацыяльнай абароны Аршанскага гарвыканкома Віцебскай вобласці Забаронак Аліну Іванаўну і загадчыка аддзела сацыяльнай абароны Бабруйскага райвыканкома Магілёўскай вобласці Носаву Святлану Сяргееўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.