![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 студзеня 2001 г. № 104
Аб узнагароджанні А.В.Раманюк і Н.С.Чуевай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу па развіццю бібліятэчнай сістэмы рэспублікі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагародзіць дырэктара Брэсцкай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Раманюк Алісу Васільеўну і дырэктара Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна Чуеву Наталію Станіславаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.