![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 студзеня 2001 г. № 87
Аб узнагароджанні Д.І.Каралькова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую і добрасумленную працу ў галіне нагляду за бяспечным функцыянаваннем прамысловага абсталявання прадпрыемстваў нафтахімічнай, нафтаперапрацоўчай, хіміка-фармацэўтычнай вытворчасці і іншых аб’ектаў народнагаспадарчага комплексу ўзнагародзіць намесніка старшыні Камітэта па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і атамнай энергетыцы пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Каралькова Данііла Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.