![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 студзеня 2001 г. № 55
Аб фінансаванні перыядычных выданняў у 2001 годзе
У мэтах дзяржаўнай падтрымкі перыядычных выданняў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Ажыццявіць у 2001 годзе выдзяленне субсідый рэдакцыям газет і часопісаў праз Дзяржаўны камітэт па друку ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспубліканскім бюджэце, згодна з дадаткам.
2. Дзяржаўнаму камітэту па друку па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў распрацаваць і зацвердзіць парадак выдзялення субсідый рэдакцыям перыядычных выданняў.