![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 студзеня 2001 г. № 18
Аб заключэнні Дапаўнення да Пратакола аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Буратыя Расійскай Федэрацыі на 2000–2002 гады ад 31 сакавіка 2000 г.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з зацікаўленымі, аб заключэнні Дапаўнення да Пратакола аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Буратыя Расійскай Федэрацыі на 2000–2002 гады ад 31 сакавіка 2000 г.