![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 студзеня 2001 г. № 8
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне чыгуначнага транспарту
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Беларускай чыгункі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне чыгуначнага транспарту (прыкладаецца)*.