![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2000 г. № 2033
Аб увекавечанні памяці беларускага пісьменніка Барыса Сачанкі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры і грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» аб устаноўцы ў 2001 годзе надмагільнага помніка вядомаму беларускаму пісьменніку Барысу Сачанку.
Фінансаванне работ па праектаванню і стварэнню надмагільнага помніка Барысу Сачанку ажыццявіць за кошт сродкаў Міністэрства культуры ў памеры 500 тыс. рублёў, па ўстаноўцы – за кошт сродкаў Мінскага гарвыканкома.