![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2000 г. № 2027
Аб узнагароджанні Н.Ф.Ардзяка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую бездакорную працу, значны асабісты ўклад ва ўдасканальванне прававога забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў узнагародзіць галоўнага спецыяліста аддзела ўліку і сістэматызацыі заканадаўства Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Ардзяка Нілу Фёдараўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.