![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 снежня 2000 г. № 1998
Аб выдзяленні грашовых сродкаў Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання для сельскагаспадарчых арганізацый Лельчыцкага раёна
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання для сельскагаспадарчых арганізацый Лельчыцкага раёна на папаўненне ўласных абаротных сродкаў 100 млн. рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы».