![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 снежня 2000 г. № 1977
Аб выдзяленні Міністэрству статыстыкі і аналізу сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Міністэрству статыстыкі і аналізу са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, для Навукова-даследчага інстытута статыстыкі 11 млн. рублёў на правядзенне навуковых даследаванняў па ацэнцы структурнага стану асноўных сродкаў арганізацый рэспублікі.