![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 лістапада 2000 г. № 1806
Аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў (прыкладаецца)* з наступнай агаворкай: «Урад Рэспублікі Беларусь не лічыць сябе звязаным палажэннямі абзаца пятага артыкула 2 Пагаднення».