![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 лістапада 2000 г. № 1763
Аб узнагароджанні І.І.Курыловіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у захаванне і ўзнаўленне рыбных запасаў Рэспублікі Беларусь узнагародзіць старшага дзяржаўнага інспектара – начальніка Браслаўскай міжраённай інспекцыі рыбааховы Курыловіча Івана Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.