![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 лістапада 2000 г. № 1719
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пратакола аб унясенні змяненняў ва Устаноўчы дагавор аб стварэнні Фонду падтрымкі культурнага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пратакола аб унясенні змяненняў ва Устаноўчы дагавор аб стварэнні Фонду падтрымкі культурнага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 1 верасня 1998 г.