![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 верасня 2000 г. № 1501
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб прынцыпах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб прынцыпах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, падпісанае ў г. Мінску 21 лютага 1994 г.
Ускласці на Міністэрства замежных спраў выкананне названага Пагаднення.