![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 жніўня 2000 г. № 1197
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб парадку выкарыстання тэхнічных, фармацэўтычных, санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных стандартаў, норм, правіл і патрабаванняў у адносінах да тавараў, якія ўвозяцца ў дзяржавы – удзельніцы Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб парадку выкарыстання тэхнічных, фармацэўтычных, санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных стандартаў, норм, правіл і патрабаванняў у адносінах да тавараў, якія ўвозяцца ў дзяржавы – удзельніцы Садружнасці Незалежных Дзяржаў.