![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 ліпеня 2000 г. № 1116
Аб узнагароджанні С.М.Нікіценкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскай вобласці ўзнагародзіць дырэктара дзяржаўнага рамонтна-мантажнага прадпрыемства «Наваполацкліфт» Нікіценку Сяргея Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.