![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 ліпеня 2000 г. № 1086
Аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі.