![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 ліпеня 2000 г. № 1081
Аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам грамадскай бяспекі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам грамадскай бяспекі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам.