![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 ліпеня 2000 г. № 1044
Аб узнагароджанні Беларускага навукова-даследчага інстытута агародніцтва Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За стварэнне высокапрадуктыўных хваробаўстойлівых гатункаў і гібрыдаў агароднінных культур, распрацоўку і забеспячэнне асваення ў гаспадарках рэспублікі эфектыўных тэхналогій і сродкаў механізацыі вырошчвання названых культур узнагародзіць Беларускі навукова-даследчы інстытут агародніцтва Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.